Multiwave-New – шматфункцыянальны ўніверсальны раствор па догляддзе за ўсімі тыпамі кантактных лінзаў.
Прызначаны для захавання, дэзінфекцыі, прамывання, увільгатнення і ачысткі мяккіх кантактных лінзаў любога тыпу, уключаючы сілікон-гідрагелевыя, а таксама для прафілактыкі афтальмалагічных захворванняў рознага генезу.
Уяўляе сабой ізатанічны раствор хларыду натрыю ў боратным растворы з сумессю біялагічна актыўных рэчываў, антыаксідантных комплексаў. Прыродныя кампаненты – фумарат натрыю і фумаровая кіслата, якія ўваходзяць у склад Multiwave-New, паляпшаюць ўтылізацыю кіслароду ў арганізме, павышаюць яго ўстойлівасць да гіпаксіі (кіслароднай недастатковасці).
Гіалуронавая кіслата і гіялуронат натрыю, якія ўваходзяць у склад Multiwave-New, аналагічна змяшчаюцца і ў воку, утвараюць ахоўную абалонку за кошт здольнасці звязваць вялікую колькасць вады, перашкаджаючы дэгідратацыі (высыханню) кантактных лінзаў.